Liberi Ludi – міжнародная некамерцыйная арганізацыя, зарэгістраваная ў Бельгіі ў форме AISBL (association internationale sans but lucratif).
Мы працуем з дзецьмі, якія апынуліся ў сітуацыі міграцыі ў новай краіне: дзецьмі-мігрантамі, дзецьмі-бежанцамі і дзецьмі, якія вымушаны часта змяняць моўнае і культурнае асяроддзе праз пераезды. Мы спрыяем адаптацыі і сацыялізацыі дзяцей праз мастацтва і сторытэлінг, у тым ліку праз стварэнне імі ўласных кароткаметражных анімацыйных фільмаў.
Liberi Ludi заснавана ў 2026 годзе Марыяй Паваразнюк, перакладчыцай, педагогам і дзіцячым псіхолагам, і Эрнэстам Шурам, журналістам і выдаўцом, якія маюць значны прафесійны вопыт у сферы некамерцыйных арганізацый. Марыя Паваразнюк і Эрнэст Шур самі не па чутках ведаюць пра праблемы адаптацыі і сацыялізацыі дзяцей у сітуацыі міграцыі, яны аб’ядналіся дзеля рэалізацыі гэтага праекта, каб выкарыстаць свой прафесійны і асабісты вопыт.
Наша арганізацыя з’яўляецца незалежнай і свецкай, у сваёй дзейнасці абапіраецца на гуманістычную традыцыю еўрапейскай дэмакратыі.