Мы будзем рады бачыць Вас у супольнасці Liberi Ludi, калі вы мастак, выкладчык мастацкіх курсаў або настаўнік арт-класаў, ужо працуеце або хочаце працаваць з дзецьмі ў сітуацыі міграцыі і спрыяць іх сацыялізацыі праз заняткі мастацтвам, сторытэлінгам і анімацыяй. Liberi Ludi – гэта метадалагічная падтрымка і абмен досведам паміж выкладчыкамі. А калі вы хочаце далучыцца да адной з праграм Liberi Ludi або ў вас ёсць свой праект, скіраваны на культурную адаптацыю дзяцей-мігрантаў, то наша асацыяцыя дапаможа яго аформіць для атрымання грантавай падтрымкі.
Калі ласка, запоўніце ўсе абавязковыя палі (*), каб падаць заяўку на далучэнне да супольнасці Liberi Ludi.
•
Абавязковыя палі, адзначаныя знакам (*), калі ласка, запаўняйце на англійскай мове — для асноўнай версіі анкеты. Па жаданні ў дужках можна дадаткова прывесці той жа тэкст на французскай, украінскай, рускай або беларускай мовах.
• Неабавязковыя палі (без зорачкі) можна запаўняць як на англійскай мове, так і толькі на французскай, украінскай, рускай або беларускай мовах (з-за абмежавання па колькасці сімвалаў у гэтых палях). Калі вы хочаце, каб ваша анкета была апублікавана на адной з гэтых моў, запоўніце адпаведныя палі на абранай мове. Мы самастойна перакладзем іх на англійскую для асноўнай версіі анкеты.
• Асноўная версія анкеты будзе апублікавана на англійскай мове ў раздзеле ALL англійскай версіі сайта. У раздзелах Artist, Tutor і Teacher яна будзе размяшчацца ў залежнасці ад ролі, якую вы абярэце ў Liberi Ludi.
• Калі вы запоўніце адпаведныя палі на французскай, украінскай, рускай або беларускай мовах і ўкажаце гэтую мову як дадатковую мову публікацыі пры запаўненні анкеты, на сайце таксама будзе апублікавана адпаведная моўная версія. Яна стане даступная карыстальнікам пры пераключэнні мовы сайта.
Калі ў вас узніклі цяжкасці з запаўненнем або публікацыяй анкеты, напішыце нам на адрас liberi@liberiludi.com з пазнакай «Анкета Творчай сеткі».