Далучайцеся
да Творчай
сеткi Liberi Ludi

Далу-чайцеся да Творчай
сеткi Liberi Ludi

Мы будзем рады бачыць Вас у супольнасці Liberi Ludi, калі вы мастак, выкладчык мастацкіх курсаў або настаўнік арт-класаў, ужо працуеце або хочаце працаваць з дзецьмі ў сітуацыі міграцыі і спрыяць іх сацыялізацыі праз заняткі мастацтвам, сторытэлінгам і анімацыяй. Liberi Ludi – гэта метадалагічная падтрымка і абмен досведам паміж выкладчыкамі. А калі вы хочаце далучыцца да адной з праграм Liberi Ludi або ў вас ёсць свой праект, скіраваны на культурную адаптацыю дзяцей-мігрантаў, то наша асацыяцыя дапаможа яго аформіць для атрымання грантавай падтрымкі.

Анкета
ЎдзельнІка

Калі ласка, запоўніце ўсе абавязковыя палі (*), каб падаць заяўку на далучэнне да супольнасці Liberi Ludi.

Запаўненне анкеты Liberi Ludi

Працоўныя мовы Liberi Ludi англійская і французская. На дадзены момант асноўная мова анкет – англійская.

Абавязковыя палі, адзначаныя знакам (*), калі ласка, запаўняйце на англійскай мове — для асноўнай версіі анкеты. Па жаданні ў дужках можна дадаткова прывесці той жа тэкст на французскай, украінскай, рускай або беларускай мовах.

Неабавязковыя палі (без зорачкі) можна запаўняць як на англійскай мове, так і толькі на французскай, украінскай, рускай або беларускай мовах (з-за абмежавання па колькасці сімвалаў у гэтых палях). Калі вы хочаце, каб ваша анкета была апублікавана на адной з гэтых моў, запоўніце адпаведныя палі на абранай мове. Мы самастойна перакладзем іх на англійскую для асноўнай версіі анкеты.



Як будзе адлюстроўвацца ваша анкета

Асноўная версія анкеты будзе апублікавана на англійскай мове ў раздзеле ALL англійскай версіі сайта. У раздзелах Artist, Tutor і Teacher яна будзе размяшчацца ў залежнасці ад ролі, якую вы абярэце ў Liberi Ludi.

• Калі вы запоўніце адпаведныя палі на французскай, украінскай, рускай або беларускай мовах і ўкажаце гэтую мову як дадатковую мову публікацыі пры запаўненні анкеты, на сайце таксама будзе апублікавана адпаведная моўная версія. Яна стане даступная карыстальнікам пры пераключэнні мовы сайта.



На дадзены момант сайт даступны на англійскай, рускай і беларускай мовах. Французская і ўкраінская версіі Liberi Ludi будуць запушчаны ў бліжэйшы час.


    Рэкамендуецца: актуальнае прафесійнае фота (макс. 5 МБ, JPG/PNG/WEBP)













    Сферы iнтарэсу y праграмах Liberi Ludi

    Вы можаце выбраць адну, дзве або ўсе тры ролі. (Трэба выбраць мінімум адну). Актыўнасці стануць даступныя толькі пасля выбару адпаведнай ролі.

    Ролі

    Актыўнасці (выберыце ўсе адпаведныя)

    Для мастакоў, аўтараў, перакладчыкаў

    Для выкладчыкаў і вядоўцаў курсаў

    Для настаўнікаў

    Ваш выбар

    Ролі і актыўнасці пакуль не выбраны.



    Калі ў вас узніклі цяжкасці з запаўненнем або публікацыяй анкеты, напішыце нам на адрас liberi@liberiludi.com з пазнакай «Анкета Творчай сеткі».