ЯК ПЕРАТВАРЫЦЬ АПОВЕД У ФІЛЬМ

ЯК ПЕРАТ-ВАРЫЦЬ АПОВЕД У ФІЛЬМ

Read, Cut & Film – комплексны метад сумеснай дзіцячай творчасці, які грунтуецца на прынцыпах сучаснай еўрапейскай педагогікі і актуалізаваны для выкарыстання з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Ён з’явіўся як натуральны адказ на выклікі міграцыі, што запатрабавала больш гнуткага падыходу да адаптацыі і сацыялізацыі дзяцей.

Ён прадугледжвае выбар гісторыі, абмеркаванне і вылучэнне галоўнага ў сюжэце, падрыхтоўку пабудаванага на малюнках канспекта будучага фільма (сторыборда), стварэнне персанажаў з паперы, здымку пакадравай анімацыі ў стылістыцы стоп-моўшн і прэзентацыю дзіцем створанага ім мультфільма.

Метад працуе як са спецыяльнымі наборамі (Kits), якія рыхтуюцца дзіцячымі псіхолагамі, прафесійнымі рэдактарамі, мастакамі і аніматарамі спецыяльна для праектаў Read, Cut & Film, так і «з нуля» ў межах урокаў па мастацкай творчасці. У другім выпадку т `ютары разам з дзецьмі самастойна выбіраюць гісторыі, рыхтуюць фоны і персанажаў, праводзяць здымкі і прэзентацыі, абапіраючыся на асноўныя палажэнні метаду.

Дзякуючы гатовым наборам (Kits), а таксама сучасным тэхналогіям (шырокадаступным прыладам для здымкі і простым бясплатным праграмам для пакадравай здымкі і мантажу), метад Read, Cut & Film робіць магчымым атрыманне дзіцем адчувальнага выніку – уласнага мультфільма – цягам 1–2 акадэмічных гадзін або адной-двух сесій заняткаў у мастацкіх гуртках.

Спалучыўшы сторытэлінг, працу з паперай і стоп-моўшн, Read, Cut & Film пераводзіць гэтыя традыцыйныя творчыя заняткі на прынцыпова новы ўзровень. Развіццё навыкаў сторытэлінгу з апорай на класічныя і архетыпічныя сюжэты прадугледжвае, што гісторыя, пераказаная праз стварэнне мультфільма, стане часткай асабістага вопыту дзіцяці.

Метад распрацаваны для дзяцей 8–12 гадоў – узросту, калі гульня яшчэ застаецца прыроднай формай актыўнасці, а мысленне ўжо робіцца больш структурным. Стваральнікі метаду зыходзяць з таго, што тэхналогіі павінны пашыраць і ўзмацняць творчыя магчымасці дзіцяці, а не падмяняць іх генерацыяй выніку.

Заняткі паводле метаду Read, Cut & Film могуць праходзіць як індывідуальна, калі кожнае дзіця здымае ўласны мультфільм, так і ў парах ці ў малых групах. Аднак і пры індывідуальным падыходзе абавязковай застаецца фінальная стадыя прэзентацыі знятага мультфільма – іншым дзецям, т’ютару (у яго ролі могуць выступаць і бацькі). Метад добра зарэкамендаваў сябе ў рознаўзроставых групах, асабліва ў пазакласных фарматах. Наяўнасць папярэдняга вопыту не патрабуецца: для многіх дзяцей гэта можа стаць першым знятым мультфільмам.

Сутнасць метаду ў тым, каб на аснове прапанаванага на выбар матэрыялу абудзіць эмоцыі і ўяўленне дзіцяці, накіраваць іх у творчы працэс і прывесці да канчатковага выніку, які дзіця зможа растлумачыць і абараніць. Пры гэтым усе матэрыялы (гісторыі, фоны, персанажы) і дзеянні (абмеркаванне, маляванне, выразанне, здымкі, самапрэзентацыя) не прыглушаюць крэатыўнасць, а развіваюць яе, каб крок за крокам прывесці ўяўленае да канчатковай мэты – створанага мультфільма.

Усе стадыі працэсу, што прымяняюцца ў Read, Cut & Film, з’яўляюцца цалкам зразумелымі і натуральнымі для дзіцяці. Сведчаннем гэтага з’яўляецца тое, што ў працэсе здымак другога ці трэцяга мультфільма ўключаецца патэрн навучальнасці і дапамога т’ютара практычна не патрабуецца ні на адным з этапаў падрыхтоўкі мультфільма. Звычайна, да канца здымкі трэцяга мультфільма дзіця само можа дзяліцца досведам і выступаць настаўнікам для новых удзельнікаў працэсу.

Як аўтары метаду змаглі пераканацца ў тэставых групах, стварэнне ўласнага завершанага наратыву на аснове прапанаванай гісторыі з’яўляецца пажаданым, але зусім не абавязковым этапам перад здымкамі мультфільма. І хоць на этапе планавання здымак дзіцяці прапануецца дазапоўніць падрыхтаваны прафесійнымі аніматарамі сторыборд (што павінна моцна палегчыць задачу вызначэння паслядоўнасці кадраў), дзеці, асабліва спачатку, часта імкнуцца пераскочыць праз гэтую стадыю і адразу прыступіць да здымак. Адсутнасць дакладна зафіксаванага плана адбіваецца на канчатковым выніку дваяка. Некаторым гэта дае падставу задумацца над тым, што папярэдняе прамалёўка сцэн дапамагла б зрабіць мультфільм цікавейшым, а задуму – больш зразумелай для гледача. Але дастаткова часта менавіта ў пошуку ўласнага візуальнага рашэння ўжо ў працэсе здымкі дзіця разумее, пра што расказвае выбраная ім гісторыя і чаму яна важная асабіста для яго. Кампрамісам з’яўляецца наступная фармулёўка: сторыборд, як і любы план, патрэбны, але часам толькі для таго, каб яго парушаць, гэта не жорсткая схема, а адпраўны пункт.

Свабоднае стаўленне да планавання не адмяняе галоўнага прынцыпу метаду Read, Cut & Film: творчы імпульс павінен прывесці да выніку, а гэта патрабуе не толькі ўяўлення, але і здольнасці засяроджвацца і даводзіць справу да канца. Менавіта на развіццё гэтых універсальных і карысных навыкаў і скіраваны метад у цэлым.

Такім чынам, здымкі мультфільма – гэта гульня, у якой ёсць мэта. Этапы гэтай гульні (дзіцячай працы) не існуюць ізалявана: кожны крок уплывае на наступны. Метад Read, Cut & Film складаецца з пяці крокаў.

Дзеці выбіраюць з Kit або з дапамогай т’ютара, чытаюць ці слухаюць гісторыю, абмяркоўваюць сюжэт і ўчынкі герояў. Напрыклад, разбор сутнасці канфлікту ў творы і пошукаў яго вырашэння. Сэнс гэтага этапу - не столькі дакладнае адлюстраванне і раскрыццё задумы аўтара гісторыі, колькі разуменне паслядоўнасці апавядальных падзей і матывацыі герояў. На гэтым этапе ў дзіцяці з `яўляецца ўласная інтэрпрэтацыя гісторыі.

Дзеці вызначаюць канцэпцыю фільма: яны самі вырашаюць, што будзе ў цэнтры ўвагі, а што другараднае, на якіх момантах зрабіць акцэнт і якія мастацкія сродкі выкарыстоўваць. На гэтым этапе ствараецца сторыборд – не як тэхнічнае заданне, а як спосаб дамовіцца пра сэнс і вобраз будучага фільма.

Дзеці ствараюць герояў, прыдумляюць і малюць іх, ці выразаюць з гатовых набораў, а з дапамогай брадсаў (дэкаратыўныя шпількі-заціскі), даступных у любой краме, які гандлюе таварамі для DIY (творчасці) робяць іх рухомымі і зручнымі для пакадравай здымкі. Так у дзіцячых руках персанажы ажываюць і набываюць непаўторны характар.

Адначасова праца з паперай і нажніцамі спрыяе візуалізацыі і канкрэтызацыі гісторыі. Менавіта ў гэты момант дзякуючы актывізацыі ўяўлення і развіццю дробнай маторыкі, як правіла, адбываецца пераход ад абстрактна-уяўнага да вобразнага ўспрымання.

Пасля падрыхтоўкі персанажаў часам патрэбны кароткі перапынак перад здымкамі: не з-за складанасці самога працэсу выразання, а менавіта таму, што на гэтым этапе ў дзяцей адбываецца ўзмоцненая канцэнтрацыя на працэсе. У тэставых групах мы неаднойчы бачылі, як крэатыўна юныя мультыплікатары ствараюць уласныя візуальныя хады, якія потым реалізуюць на здымачнай пляцоўцы. Іх арыгінальнасці маглі б пазайздросціць нават прафесійныя майстры-аніматары.

Падрыхтоўка здымачнай пляцоўкі з’яўляецца важнай часткай здымачнага працэсу. Неабходна зафіксаваць фон – лакацыю, дзе будзе адбывацца дзеянне (падрыхтаваную прафесійнымі мастакамі або створаную загадзя пад кіраўніцтвам т’ютара). Дзіця ці група здымае стоп-моўшн мультфільм на смартфон, паслядоўна змяняючы становішча персанажаў на лакацыі кадр за кадрам. Сёння на любой платформе ёсць шырокі выбар якасных бясплатных праграм для пакадравай здымкі.

На этапе здымак наратыўная гісторыя, якая ўжо пасялілася ва ўяўленні дзіцяці, перакладаецца на мову кіно: абмяркоўваецца чаргаванне буйных і агульных планаў, як пабудаваць сцэну, які задаць рытм, якія эфекты выкарыстаць і шмат што іншае. (У Kits усе гэтыя нюансы распісаны ў пакрокавых кіраўніцтвах для здымкаў кожнага мультфільма разам з рэкамендацыямі прафесійных аніматараў; але, як правіла, асабліва ў групах малодшага ўзросту, што працуюць паводле метаду Read, Cut & Film, тлумачэнні пра асаблівасці кінамовы бярэ на сябе т’ютар).

Пры выбары сродкаў візуальнага выказвання асабліва праяўляецца арыгінальнасць дзіцячага ўспрымання, і гэты навык умацоўваецца літаральна на вачах, ад мультфільма да мультфільма. Адначасова адточваюцца сацыяльныя навыкі, бо творчая захопленасць нярэдка прыводзіць да рознагалоссяў – і з т’ютарам, і з сябрамі па здымачным працэсе. Але ж праблема не ў наяўнасці рознагалоссяў, а ў нездольнасці іх вырашыць. Важна, каб дзеці навучыліся іх пераадольваць, пры гэтым не ахвяруючы ўласнай ідэяй і бачаннем, з аднаго боку, і імкненнем утрымацца ў межах руху да канчатковага выніку – з другога.

Сёння постпрадакшн (мантаж на ўзроўні перастаноўкі кавалкаў мультфільма, накладанне музыкі, гукаў, агучка і нават спецэфекты) можна зрабіць у той самай праграме, якая выкарыстоўвалася для здымкі. Дзеці ад 10 гадоў, як правіла, ужо маюць першасныя навыкі працы з простымі праграмамі для мантажу на камп’ютары. У любым выпадку не трэба перабольшваць значэнне мантажу пры здымцы першых у жыцці мультфільмаў – дзеці ацэньваюць вынік зусім не так, як дарослыя.

Прэзентацыя мультфільма адбываецца ў форме прэм’ернага паказу, падрыхтоўка да якога сама па сабе можа стаць асобнай творчай актыўнасцю. Можна намаляваць афішы, квіткі на прэм’еру, якія потым застануцца на памяць ў асабістым архіве. Калі заняткі праходзілі ў групе, то кожны творчы асяродак можа сам прадставіць свой фільм. Нават калі дзеці здымалі па адным сюжэце, параўноўваць свой фільм з тым, што атрымалася ў іншых, – таксама важная частка «гульні ў кінарэжысёра».

Т’ютар на этапе прэзентацыі павінен улічваць, што для дзіцяці ва ўзросце 8-12 гадоў (middle grade) важна, каб менавіта з боку дарослага прагучала, з аднаго боку, ухваленне знятага Твора, а з другога – адзнака яго намаганняў з пункту гледжання адпаведнасці задуманага (уяўнага) атрыманаму выніку. І калі першае з’яўляецца абсалютна неабходным для працягу заняткаў анімацыяй і творчымі актыўнасцямі ў прынцыпе, то другое з’яўляецца нагодай для размовы пра неабходнасць удасканалення навыкаў. Задача т’ютара тут – збалансаваць свае ацэнкі.

Менавіта на гэтым фінальным этапе эмацыйны і творчы вопыт становіцца асэнсаваным, а гульня (дзіцячая праца), даведзеная да канца, прыносіць дзіцяці задавальненне і жаданне рухацца да новых кінематаграфічных гарызонтаў.

Стварэнне мультфільма паводле аповеду, казкі ці міфа не замяняе ўрокі і чытанне, але гэта дапамагае дзіцяці праз гульню «ў рэжысёра» зрабіць класічныя сюжэты сваімі. Стварэнне анімацыі тут не мэта, а сродак – навучыцца расказваць гісторыю не толькі ў працэсе вучобы, а працягваючы гуляць..

Гульня для дзяцей – гэта не ўзнагарода пасля навучання, а яго найболей натуральная форма. Менавіта праз гульню дзіця лягчэй асвойвае складаныя структуры: сюжэт, паслядоўнасць падзей, прычынна-выніковыя сувязі.

Таму метад Read, Cut & Film не прэтэндуе на тое, каб навучыць дзяцей здымаць прафесійныя мультфільмы. Але ён здольны захапіць і замацаваць навыкі стварэння вобразнага аўдыёвізуальнага апавядання праз «гульню ў анімацыю», прытым праз самую захапляльную яе форму – аналагавы па сваім духу стоп-моўшн.

Read, Cut & Film – гэта не свабоднае маляванне і не жорсткі ўрок у зададзеных рамках. Дзеці гуляюць, то бок «працуюць» унутры зададзенай структуры, але прымаюць уласныя творчыя рашэнні на кожным этапе. Яны не пачынаюць «з нуля», але і не выконваюць механічна інструкцыі.

Фільм ствараецца ў калектыве. Нават калі здымка індывідуальная, у дзіцяці ўсё роўна ёсць т’ютар, на якога яно арыентуецца, і прадугледжаная аўдыторыя. Менавіта тут адначасова ўзнікае прастора для самавыяўлення і завочнага дыялогу з гледачом. Часткай вопыту ў групавым фармаце здымак таксама становяцца перамовы, размеркаванне роляў, канфлікты і дамоўленасці. Дотык індывідуальнага і сацыяльнага, іх узаемадзеянне ўбудаваны ў сам працэс.

Разуменне дзіцём сэнсу аповеда і яго падтэксту адбываецца праз дзеянне, стварэнне матэрыяльнага – у дадзеным выпадку пераўтварэнне папяровага персанажа ў «жывога» героя. Уяўленне сустракаецца з рэальным, але яны не сутыкаюцца, а адно плаўна перацякае ў другое, абстрактнае набывае канкрэтныя рысы. Папера, нажніцы, выразанне, якое патрабуе засяроджанасці, – неабходная паўза пасля натхнення прыдуманым, своеасаблівы «масток» да рэальнасці, паколькі вобразы абстрактныя, а творы ствараюцца рукамі і праз дакладнае захаванне паслядоўнасці дзеянняў.

Здымкі ў стылістыцы стоп-моўшн патрабуюць канцэнтрацыі і дробнай маторыкі. Гэты працэс захапляе дзіця цалкам літаральна з першых хвілін. Аўтары метаду зрабілі ўсё, каб аблегчыць дзецям задачу на здымачнай пляцоўцы, распрацаваўшы ў наборах фоны і персанажаў такім чынам, каб у параўнанні з прафесійнай перакладной анімацыяй дзіця магло засяродзіцца на характары рухаў персанажаў і не адцягвалася на тэхнічныя складанасці.

Дзеці з выяўленай залежнасцю ад гаджэтаў спачатку праходзяць кароткі перыяд «пераключэння» – іх нібыта бянтэжыць і нават здзіўляе тое, што ім стала нешта цікава ў нелічбавым свеце. Але мы неаднаразова бачылі ў тэставых групах, што потым такія дзеці гадзінамі захоплена здымаюць і не імкнуцца «хавацца» ў смартфоне.

У Read, Cut & Film смартфон выкарыстоўваецца толькі як інструмент – камера і мантажны стол, а агульнае творчае асяроддзе дзіцяці на гэты час становіцца папяровым, аналагавым і сумесным.

Метад Read, Cut & Film заснаваны на прынцыпах, закладзеных у класічных працах заснавальнікаў сучаснай педагогікі: Льва Выгоцкага, Ёхана Хёйзінгі, Джона Д’юі, Сеймура Пайперта і Джэрома Сеймура Брунера

Ад Ёхана Хёйзінгі да Льва Выгоцкага дзіцячыя гульні (liberi ludi) разглядаюцца як спосаб асваення свету, а не як адпачынак ад навучання.

Метад Read, Cut & Film шмат у чым адпавядае ідэі зоны бліжэйшага развіцця: дзіця ў супрацоўніцтве з іншымі (бацька, т’ютар, іншае дзіця) робіць тое, што паасобку пакуль зрабіць не можа.

Ад Джона Д’юі да Сеймура Пайперта праводзіцца думка: веды ўзнікаюць у працэсе стварэння. У зменлівай рэальнасці многія спрабуюць аўтаматычна перанесці гэты тэзіс на лічбавы свет. Аніводным чынам не адвяргаючы магчымасці, якія адкрываюцца пры такім падыходзе, аўтары метаду Read, Cut & Film прапануюць на пачатковым этапе навучання замацоўваць навыкі па стварэнні твора менавіта ў аналагавых фарматах, як стварэнне базы для нарошчвання патэнцыялу дзіцяці з дапамогай лічбавых прыладаў.

Як пераканаўча паказаў Джэром Сеймур Брунер, чалавек асэнсоўвае сябе праз гісторыі. Працуючы з сюжэтам, дзіця не толькі разумее тэкст, але і прымярае на сябе вобразы і ролі, змяшчае акцэнты, робіць гісторыю «сваёй». У сучасным свеце ў эпоху інфляцыі выказванняў і кантэнту, які спарадзіў, як ні парадаксальна, дэфіцыт каштоўнасцей, аўтары метаду Read, Cut & Film свядома робяць акцэнт на гісторыях, якія прынята называць «вытокамі маралі»: міфы, казкі і класічныя літаратурныя творы, паходныя ад іх сюжэты і архетыпы.

Падрабязней пра крыніцы, супярэчнасці і разгорнутыя цытаты ў раздзеле Карані і галіны.

Liberi Ludi, распрацоўваючы метад Read, Cut & Film, знаходзіцца ў дыялогу з сучаснымі еўрапейскімі і сусветнымі практыкамі дзіцячай медыяадукацыі і анімацыі. Адмысловую актуальнасць гэты метад набывае пры працы з дзецьмі-мігрантамі

З 1995 года праводзіць пяцідзённыя cut-out stop-motion лагеры для дзяцей 8–12 гадоў. The Ark апісвае сваю дзейнасць як рэалізацыю права дзіцяці на культуру (UN Convention on the Rights of the Child, Article 31).

Школьнікі з Францыі і краін-партнёраў на працягу навучальнага года здымаюць кароткі фільм на зададзеную тэму пры ўдзеле прафесійных кінематаграфістаў. Важны еўрапейскі прыклад структурнага фармату: гадавы цыкл, сетка школ, суправаджэнне спецыялістаў, выніковы паказ.

Юрый Нарштэйн («Вожык у тумане», «Казка казак») уваходзіць у лік найбольш прызнаных аніматараў свету. Яго стылістыка заснавана на пакадравай аналагавай мультыплікацыі і аўтарскім падыходзе

Падыход «ста моў дзіцяці» Лорыса Малагуцці быў адаптаваны еўрапейскімі школамі і культурнымі цэнтрамі для працы з дзецьмі з сем’яў мігрантаў і бежанцаў у Італіі, Швецыі і Германіі. Анімацыя тут выступае як сродак візуальнага самавыяўлення дзіцяці, якое дапаўняе вербальнае. Дзіця-мігрант уваходзіць у праект праз візуальна-рухальны канал, моўная праца надбудоўваецца над стварэннем, а не папярэднічае ёй.

Моладзевы арт-цэнтр у Кройцбергу паслядоўна працуе з падлеткамі з сем’яў мігрантаў і бежанцаў праз тэатр, кіно і медыя. Сучасны еўрапейскі прыклад інстытуцыі, дзе творчасць становіцца інструментам культурнай адаптацыі.

Прыклады сістэмна арганізаваных праграм школьнага кіно і анімацыі.

Асновы метадалогіі Read, Cut & Film адпрацоўваліся на тэставых групах дзяцей з сем’яў мігрантаў, якія апынуліся ў сітуацыі рэзкай змены культурнага асяроддзя. У выніку працы з гэтымі фокус-групамі аўтары прыйшлі да наступных высноў:

• Гісторыя, якую выбіраюць сумесна для абмеркавання і экранізацыі, стварае вобразную прастору, у якой дзіця можа актыўна ўзаемадзейнічаць без дасканалага валодання мовай.

• Гульня (дзіцячая праца) рэзка зніжае бар’ер уключанасці.

• Здымкі ў групе значна зніжаюць у дзіцяці пачуццё ізаляцыі.

• Перазборка класічнага сюжэта ва ўласны твор дае адчуванне кантролю і аўтарства, якое ператвараецца ў пачуццё ўпэўненасці і застаецца з дзіцем на доўгі час пасля здымак.

• Прэзентацыя створанага мультфільма рэзка павышае статус дзіцяці ў групе і дае пачуццё ўпэўненасці ва ўласных сілах, рэзка памяншае адчуванне дыскамфорту ад знаходжання ў чужым культурным асяроддзі.



Выснова: метад Read, Cut & Film можна разглядаць як форму psychosocial support through creative practice – падтрымкі праз сумесную творчасць.