Шчырыя пытаннІ
для т’ютараЎ
І настаЎнІкаЎ

Практычны бок метаду — для бацькоў, т’ютараў і педагогаў

Смартфон выкарыстоўваецца, але ён з’яўляецца толькі інструментам здымкі і, калі трэба, мантажу. Увесь астатні час дзеці працуюць рукамі і ўзаемадзейнічаюць адзін з адным.

Гэта структураваны працэс, у якім дзеці прымаюць рашэнні ўнутры зададзенай рамкі.

Класічныя сюжэты ўтрымліваюць у сабе не толькі сюжэт і дзеянні герояў, але і ўтоены сэнсавы пласт. Іх цэнтральныя тэмы: перавага розуму над хаосам, сутыкненне чалавека з архаічнымі сіламі, каштоўнасць асобы і ўчынку. Міфалагічная і казачная прастора робіць каштоўнасці нагляднымі і адчуваемымі, класічныя літаратурныя творы паказваюць, як асноватворныя каштоўнасці працуюць не толькі ў свеце звышнатуральнага, але і ў свеце людзей. Дзіця паўтарае сюжэт не літаральна, а вылучае сэнс і пераводзіць у візуальную форму. Аўтарства нараджаецца перад усім у працэсе чытання: праз трактоўку персанажаў, расстаноўку акцэнтаў і ў здольнасці выказаць уласную ідэю.

Метад Read, Cut & Film арганічна ўпісваецца ў розныя адукацыйныя фарматы: ад разавага занятку да кароткага курса

• Школы (урокі літаратуры, мастацтва, language support).

• Пазакласныя заняткі.

• Бібліятэкі і культурныя цэнтры.

• Арт-школы і творчыя лагеры.

• Афлайнавыя дзіцячыя курсы англійскай.

• Праграмы для дзяцей у сітуацыі міграцыі.

• Курсы анімацыі для дзяцей.

• Гатовую структуру занятку (ад гісторыі да прэзентацыі гатовага мультфільма).

• Інструмент для крэатыўнай працы з групамі з магчымасцю дыферэнцыраваць дзяцей у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі.

• Спосаб уключыць у агульны працэс дзяцей з розным узроўнем валодання мовай.

• Адчувальны творчы вынік за адно-два заняткі.

• Магчымасць нагляднай дэманстрацыі прагрэсу ў творчым развіцці і ўдасканаленні навыкаў storytelling ад модуля да модуля.

1. Выбраць і прачытаць гісторыю (script).

2. Вызначыць галоўнае ў гісторыі, зразумець тэму фільма, на чым зрабіць візуальны акцэнт (storyboard).

3. Падрыхтаваць персанажаў і лакацыі (выразаць з Kit або падрыхтаваць самім).

4. Зняць на смартфон (патрэбны толькі смартфон і бясплатны дадатак).

5. Зрабіць афішу і білеты, правесці прэм’еру і прэзентацыю знятага фільма.

Метад не патрабуе спецыяльнага абсталявання. Дастаткова алоўкаў, паперы, нажніц, смартфона і штатыва – усё гэта сёння шырока даступнае. Для здымкі і мантажу досыць бясплатнага дадатку.

• Індывідуальная праца / пара аднагодкаў / група з 2–4 дзяцей рознага ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі.

• 1 Т’ютар (педагог або хтосьці з бацькоў).

• 1–2 Гадзіны на поўны цыкл.

• Вынік: створаны дзіцём «з нуля» кароткі мультфільм і яго прэм’ера.



Метад асабліва карысны ў змешаных групах, дзе дзеці адрозніваюцца па мове, вопыту, узроўню падрыхтоўкі і ўзросце.

• Разуменне сюжэту і структуры аповеду.

• Візуальнае мысленне і ўвага да дэталяў.

• Здольнасць дамаўляцца і працаваць у групе.

• Упэўненасць ва ўласных сілах.

• Навык ператварэння абстрактнага, уяўнага ў канкрэтны адчувальны вынік.

• Метадалагічныя паэтапныя планы (у распрацоўцы).

• Educator guide (у распрацоўцы).

• Наборы сюжэтаў і storyboard (ужо даступныя ў Babiling Animation Kit).

• Рэкамендацыі па фасілітацыі (Babiling Animation Kit).

• Фарматы адаптацыі пад розныя кантэксты (у распрацоўцы).



Па пытаннях супрацоўніцтва з Liberi Ludi: liberi@liberiludi.com